З 21 лютага (Міжнародны дзень роднай мовы) менская фотастудыя FORWARD абвяшчае аб поўным пераходзе на беларускую мову.
Сайт фотастудыі, суполкі ў сацыяльных сетках, абслугоўванне кліентаў, праекты і рэкламныя матэрыялы будуць распрацоўвацца і весціся на роднай мове.
Такія змены звязаныя з жаданнем каманды фотастудыі паспрыяць пашырэнню выкарыстання беларускай мовы ў дзелавым асяродку нашай краіны. Весці бізнес і будаваць адносіны з кліентамі па-беларуску — рэальна. Беларуская мова можа быць жывой, цікавай і крутой! Таксама сваім прыкладам фотастудыя хоча паказаць, што карыстацца роднай мовай не так складана, як думае большасць нашых суайчыннікаў.
Каманда FORWARD спадзяецца знайсці падтрымку і ўзаемапаразуменне са старымі і новымі кліентамі фотастудыі.
Фотастудыя FORWARD працуе з 2013 года. За гэты час было рэалізавана некалькі праектаў на беларускай мове. Адзін з іх — клуб для беларускамоўных бацькоў і дзетак Бацькоўскі клуб «Крочым разам». Таксама арганізаваныя прагляды кінастужак з перакладам на беларускую мову ў межах праекта «Кінаклуб па панядзелках».
Кантакты:
+375 (29) 5007481
fotok.garecki@gmail.com