Пра курсы
ГАРАДЫ :


30.03.2020
У мінскім скверы Адама Міцкевіча ўсталююць арт-інсталяцыю «МОВА»

Гэтай вясной у шасці буйнейшых гарадах Беларусі ўсталююць серыю арт-інсталяцый – набораў інтэрактыўных скульптур, якія разам утвараюць манументальнае слова «МОВА». У Мінску яны з’явяцца ў скверы Адама Міцкевіча. Таксама арт-аб’екты ўпрыгожаць вуліцы Брэста, Віцебска, Гродна, Гомеля і Магілёва. Праект рэалізуецца кампаніяй А1 сумесна з ініцыятывай «Веліч роднай мовы».

Minsk_photo

Кожная з літар у інсталяцыі ўяўляе з сябе вулічную мэблю з дрэва і металу, на якой можна з камфортам размясціцца, і мае свой колер – у гэтым галоўная асаблівасць праекта. Па задуме аўтара арт-аб’ектаў, вядомага беларускага скульптара Паўла Вайніцкага, колеравыя гамы скульптур ва ўсіх гарадах унікальныя. Яны падбіралася так, каб паказаць мясцовыя культурныя, гістарычныя і ландшафтныя адметнасці.

 Чырвоны, чорны, зялёны, жоўты ці залацісты, шэры і розныя адценні сіняга – асноўныя колеры, якія цягам стагоддзяў атачалі беларусаў у побыце, архітэктуры і прыродзе. Гэта адлюстравана ў даследаваннях, на якіх грунтуецца ідэя праекта «МОВА», – канцэпцыі нацыянальных колеравых упадабанняў дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава (апісана ім у кнізе «Колер Беларусі»), а таксама рэканструкцыях народных строяў этнографа Міхаіла Раманюка.

 Мінск – геаграфічны, сацыяльны і культурны цэнтр краіны, у якім перамяшаныя асаблівасці розных рэгіёнаў. Таму для інсталяцыі ў сталіцы выбраны ўсе асноўныя колеры – сіні, зялёны, жоўты, чырвоны і чорны. Скульптурныя літары «МОВА» з’явяцца на перасячэнні вуліц Гарадскі Вал і Няміга – у скверы Адама Міцкевіча.

 Такое размяшчэнне выбрана невыпадкова – гістарычны цэнтр горада даступны як для мясцовых жыхароў, так і для турыстаў. У кантэксце праекта асабліва важна, што гэта месца носіць імя Адама Міцкевіча – аднаго з выбітных паэтаў эпохі рамантызму, які апісваў у сваіх творах прыгажосць беларускай зямлі. Пасля ўстаноўкі арт-інсталяцыі А1 плануе стварыць у скверы сетку бясплатнага Wi-Fi.

У Брэсце інсталяцыя будзе ўсталявана на перасячэнні вуліцы Савецкай і набярэжнай Францыска Скарыны. Для яе выбрана гарманічнае спалучэнне зялёнага, розных адценняў сіняга, чырвонага і чорнага. У Віцебску на вуліцы Леніна перад мастом 1000-годдзя з’явіцца «МОВА», выкананая ў характэрных колерах творчага аб’яднання УНОВІС – жоўтым, чырвоным, чорным, залатым і сінім. Жоўты, розныя адценні сіняга, чырвоны і чорны – такое спалучэнне падабрана для скульптур на вуліцы Маставой у Гродне. На вуліцы Кірава ў Гомелі ўсталююць кампазіцыю з блакітнага, жоўтага, шэрага, чырвонага і чорнага сімвалаў. На Траецкай набярэжнай Магілёва – зялёнага, блакітнага, жоўтага, чырвонага і чорнага.

 Ва ўсіх гарадах арт-аб’екты плануецца ўсталяваць да канца вясны.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат