Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.06.2020
У Магілёве на Траецкай набярэжнай усталёўваюць арт-аб’ект «МОВА»

На Траецкай набярэжнай у Магілёве завяршаецца ўсталёўка скульптур-літар, якія разам утвараюць слова «МОВА». Гэта трэці з серыі такіх арт-аб’ектаў, што дзякуючы кампаніі А1 і праекту «Веліч роднай мовы» з’явяцца ў шасці найбуйнейшых гарадах Беларусі.

IMG_4156

Галоўная адметнасць інсталяцый – у колерах, якія адмыслова падбіраліся так, каб паказаць праз іх гістарычныя і прыродныя асаблівасці ўсіх рэгіёнаў краіны. Для Магілёва гэта спалучэнне зялёнага, блакітнага, жоўтага, чырвонага і чорнага. Такая каляровая гама нагадвае пра культурныя традыцыі і маляўнічыя краявіды Магілёўшчыны: дасягненні мясцовай школы дойлідства, культавыя пабудовы храмаў мінулых стагоддзяў, векавыя традыцыі іканапісу і разьбярства, з’яўленне аднаго з першых гарадскіх тэатраў краіны, стромкія берагі Дняпра.

 «Падтрымцы праектаў, звязаных з беларускай мовай і ўвогуле нацыянальнай ідэнтычнасцю беларусаў, кампанія А1 заўжды ўдзяляла вялікую ўвагу. Сёлета для гэтай мэты мы спалучаем тэхналогіі з сучасным мастацтвам і спадзяёмся, што арт-аб’екты, якія зараз усталёўваюцца па ўсёй краіне, не толькі стануць папулярнымі месцамі сустрэч, але таксама нагадаюць, чым усе мы можам ганарыцца і наколькі яскравыя нашы мова і культура», – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

 У хуткім часе каля інсталяцыі на Траецкай набярэжнай плануецца ўсталяваць сетку бясплатнага Wi-Fi ад А1.

 «Арт-аб’екты задумваліся як аб’ёмна-прасторавыя тэкставыя інсталяцыі, якія літаральна служаць месцам камунікацыі, дзе кожны можа ўтульна размясціцца на рознакаляровых літарах. Колеры кожнай з іх невыпадковыя: пры распрацоўцы спалучэнняў улічвалася мноства ўнікальных мясцовых асаблівасцей, таму «МОВА» Магілёва непаўторная. Гэтаксама як і Брэста, Гомеля, Віцебска, Гродна і Мінска. Ні ў адным з гарадоў адценні не паўтараюцца», – падкрэсліў аўтар інсталяцый, вядомы беларускі скульптар Павел Вайніцкі.

 Арт-аб’екты «МОВА» ўжо ўсталяваныя на вуліцы Кірава ў Гомелі і набярэжнай Францыска Скарыны ў Брэсце. На чарзе Віцебск, Гродна і Мінск. Ідэя праекта грунтуецца на працах знанага беларускага этнографа і мастацтвазнаўцы Міхася Раманюка, а таксама на канцэпцыі дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава, апісанай ім у кнізе «Колер Беларусі».

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат