13.03.2016
У аўторак — адкрыццё выставы “Cube”
15/03/2016 у 19:00
Зм.Бядулі 15, арт-прастора “КІСЛАРОД”
Уваход вольны
Арт-прастора “Кісларод” запрашае ўсіх 15.03.2016 на выставу жывапісу і скульптуры “Cube” па адрасе Зм. Бядулі, 15. Як вядома, куб складаецца з 6 граняў, якія ствараюць бадай самую значную ў свеце аб’ёмную форму. У нашым выпадку грані куба фармуюць 6 мастакоў:
Вольга Шкаруба, Вадзім Богдан, Дар’я Раманенка, Аляксандр Калінін, Юлія Супічэнка, Аляксей Прановіч.
Мы ўпэўнены, што гармонія жыве ў шматграннасці форм, ідэй, візуальных самаўвасабленняў. Творчасць шасці нашых мастакоў гарманічна спалучаецца ў межах нашага праекта. Вы самі можаце ў гэтым пераканацца, калі прыдзеце на выставу.
Адкрыццё:
• 15/03/2016 у 19:00
• Зм.Бядулі 15, арт-прастора “КІСЛАРОД”
• Уваход вольны
•Даведкі па тэлефоне: +375 29 390 85 35
Праграма:
• 20+ палотнаў, скульптур
• Перфоманс на адкрыцці. Госці разам з мастакамі распішуць вялізны куб, які складаецца з 6 палотнаў.
• Выступ музыкаў: рок-блюз гурт “Eldorado”. Конкурсы, інтэрв’ю з мастакамі, шмат сюрпрызаў.
• Пачастункі
• Новыя знаёмствы.
Чакаем вас разам з сябрамі!