Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.05.2020
Распачатая падпіска на новую кнігу Эдуарда Акуліна

97517442_861292367712539_807312422669910016_n

“Давайце дзяліцца радасцю”!


Ад біблейскіх часін найважнейшым у жыцці кожнага чалавека было і застаецца тое, каб блізкія людзі дзяліліся з ім не толькі хлебам, а і небам… Аб тым, што натхняе на творчасць Таццяну Беланогую, Алеся Камоцкага, Кастуся Герашчанку, Андруся Такінданга, Таццяну Матафонаву і Алесю Сівохіну; ад чаго мацней б’ецца сэрца Кацярыны Ваданосавай, Насты Кудасавай, Валярыны Куставай, Людмілы Шчэрбы і Аксаны Данільчык; што з’яўляецца галоўным у жыцці Алеся Бяляцкага, Паўла Падкарытава, Алега Трусава, Глеба Лабадзенкі і Васіля Дранько-Майсюка; якія Музы насяляюць творчыя майстэрні Рыгора Сітніцы, Алеся Квяткоўскага і Эдварда Галустава; з чаго пачынаюцца песні гуртоў Naviband і “Тутэйшыя”; дзеля чаго жылі і тварылі Леанід Дайнека і Ніл Гілевіч – новая кніга Эдуарда Акуліна “Падзяліцца поўняй ”. Дзеля таго, каб кніга як мага хутчэй пабачыла свет, усе жадаючыя могуць падпісацца на яе набыццё… Інтрыгоўная па змесце і непаўторная па форме кніга гутарак з велізарнай колькасцю ўнікальных фотаздымкаў, якая нараджалася на старонках часопіса “Верасень” цягам апошніх 10 гадоў, можа стаць вашай літаральна праз 10 дзён… Вас чакае 280 старонак якаснага, захапляльнага чытва! Ілюстрацыі да вокладкі і тытулу кнігі выканаў выбітны віцебскі мастак Эдвард Галустаў. Ідэю вокладкі ўвасобіла таленавітая дызайнерка Яўгіння Багдановіч. Спяшайцеся не спазніцца! Паспейце падпісацца! Спонсарскія прапановы чакаюцца і вітаюцца! Па пытаннях падпіскі на кнігу звяртайцеся (тэлефануйце або пішыце ў прыват) непасрэдна да Эдурда Акуліна. 8-025-60-60-891 (А-1)

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат