Штодня — новае беларускае слова з тлумачэннем і прыкладам!
СПАМПАВАЦЬ ДАДАТАК МОЖНА ТУТ
паводле стану на 25.11.2014 дататак быў спампаваны 1150 разоў
Яшчэ ўвесну група распрацоўшчыкаў з Менска (так яны самі сціпла сябе акрэслілі) прапанавала нам паўдзельнічаць у сумесным праекце. Дагэтуль яны ўжо стварылі паспяховы дадатак “Слово дня” для рускай мовы — яга спампавалі больш за 1 мільён разоў. Але, паколькі самі распрацоўшчыкі беларусы, то яны вырашылі зрабіць тое самае і для нашае мовы.
Супрацоўніцтва з “Мовай Нановай” было простае: яны праграмуюць, мы напаўняем слоўнік.
Штодня карыстальніку паказваецца адно слова з тлумачэннем і прыкладам ужывання: “Гузік — маленькая, часцей за ўсё круглая дэталь адзення, прызначаная для яго зашпільвання. На ягоным модным пінжаку гузікі былі светла-бэзавага колеру”.
Цяпер “Слова дня” налічвае 50 словаў, слоўнік будзе ўвесь час папаўняцца — ажно пакуль на кожны дзень года не будзе новага беларускага слова!
Шаноўныя сябры! Калі вы агледзелі абдрукоўку ці маеце іншыя заўвагі да дадатку, калі ласка, лістуйце на movananova@gmail.com
СПАМПАВАЦЬ ДАДАТАК МОЖНА ТУТ