З пылу жару, з-пад самых друкаваных станкоў настольная гульня “Мова” спяшаецца да сваіх гульцоў. Ужо з 30 снежня гульню можна атрымаць/набыць і сустрэць Новы год разам з “Мовай”.
Для тых, хто падтрымаў выданне на пляцоўцы “Талака”, гульню можна забраць:
— У Мінску – па адрасе пр-т Незалежнасці, 58, 4 паверх, офіс 430 (каля ЦУМа ў Маскоўска-Венскім гандлёвым цэнтры) (АРТ-сядзіба)
— У Гародні – па адрасе вул. Вялікая Траецкая, 16 (Крама Ц)
— Для іншых гарадоў – поштай (калі ласка, звязвайцеся з арганізатарамі).
Набыць гульню можна ўжо 30 снежня па абедзе ў наступных месцах:
— На сайце symbal.by альбо на “АРТ-сядзібе” (па вышэй згаданым адрасе). Таксама тут можна замовіць гульню з дастаўкай поштаю па ўсім свеце.
— У кнігарні “Логвінаў” па адрасе Мінск, пр. Незалежнасці, 37а.
— У краме настольных гульняў Кубік (Гародня) альбо поштай праз сайт kramakubik.by
Сама прэзентацыя гульні адбудзецца пасля Новага году. Пра гэта паведамім дадаткова.
Нагадаем, што настольная гульня “Мова” – гэта, перш за ўсё адукацыйны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве і стварэнне перадумоваў для моўнай практыкі ў коле сваіх сяброў. Але адначасова гульня – гэта спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба быць кемлівым, хуткім, уважлівым, сканцэнтраваным.
Гульня “Мова” – гэта сумесны праект аўтараў першай беларускай настольнай гульні “Паўстанцы” і курсаў “Мова Нанова”. Працу над праектам вядзе творчая кампанія “А4”.