Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх неабыякавых да гісторыі і беларускіх традыцыяў на праграму «Мужчына-селянін!».
Цудоўная магчымасць трапіць на апошняе мерапрыемства з цыкла “Лютаўскі мужчына”. Імпрэза адбудзецца 28 лютага з 13:30 да 15:30.
Інтэрактыўны аповед пра лёс, побыт, рамёствы і прыгоды мужчыны канца ХІХ ст. у аўтэнтычнай беларускай вёсцы. Вясёлы і інфарматыўны час у пошуках сапраўднага беларускага селяніна разам з лепшымі мужчынамі-музеязнаўцамі.
Вас чакае:
- прэзентацыя беларускіх народных рамёстваў
- (кавальства, ганчарства, дрэваапрацоўка і мастацтва працы млынара)
- жывая народная музыка ад вядомага фальклёрнага гурта “Жвавы карчмар”
- расповед пра жыццё і вясёлыя жарты аб побыце беларускага селяніна ад навуковых супрацоўнікаў
- майстар-клас па традыцыйных танцах
- катанне на конях
Мужчынская гісторыя часа ў Беларускім скансэне!
Правядзі апошнія выходныя зімы актыўна!
Таксама ў вас будзе магчымасць:
- замовіць экскурсію па экспазіцыі музея
- пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы ў карчме
- набыць лепшыя сувеніры ад народных майстроў
Кошт квіткоў:
для дарослых – 50 000 руб., вучняў – 25 000 руб., дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.
Шаноўныя наведвальнікі! Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Як знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, Новы Двор, Чыкі.
Расклад руху:
аўтобус № 203- 10:15; 12:20; 14.29; 15:55(с.н.) — на тэрыторыю музея
аўтобусы №277, 355, 357– 13:50; 16:05;(с.н.) — да прыпынку “Музей”.
Маршрутнае таксі. Адпраўленне ад прыпынка “Ст. метро Пятроўшчына”: 10.00, 10.55, 12.00, 12.55, 14.25, 15.25.