2 красавіка 2016 года
з 12:00 да 16.00
Гуканне вясны – самае жыццярадаснае і кранальнае беларускае свята. Незвычайны натуральны і яскравы народны звычай сустрэчы прыгажуні-вясны. Абрад, дзе няма дакладнага плана дзеяння. Галоўнае –спяваць і радавацца жыццю.
Для Вас у гэты дзень:
- спальванне кола на рацэ;
- выстаўка “Памажы, Божа, вясну гукаць!” у капліцы
(фератрон з іконай Дабравешчанне ХІХ ст., традыцыйныя беларускія ручнікі-набожнікі з калекцыі музея)
- фальклорныя калектывы
- конкурс на лепшую самаробную птушку “Жавароначкі, прыляціце – 2016”
- гукальныя спевы, веснавыя карагоды;
- майстар-класы па вырабе птушак з саломы, паперы і цеста;
- народныя гульні ды танцы;
- частаванне
- экскурсіі ў помніках ад жыхароў музейнай вёскі
Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!
Стаміўся ад зімы? Сумуеш па цёплых дзянёчках?
Гукай вясну разам з Беларускім скансэнам! Адчуй і зразумей традыцыйную культуру!
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 19.00. Каса працуе з 11.00 да 18.30.
Кошт квіткоў:
80 000 руб. – дарослыя, 40 000 руб. – школьнікі, 60 000 – студэнты
200 000 – сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцячых), дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
За дадатковую плату:
- традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання
- лепшыя сувеніры ад народных майстроў
- катанне на верталёце
- катанне на конях
Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я
Як знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», ад прыпынка “Ст. метро Пятроўшчына”, “Ст. метро Малінаўка” у накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, Н. Двор, Чыкі
№357-Дубенцы- 13.50, 16.05; №170Э 9:00, 10:00, 11:00, 12:00, 13:00, 14:00, 15: 00, 16:00,
Маршрутнае таксі 10.00 10.55 12.00 12.55 14.25 15.25 17.05 17.55 19.10
Падрабязная інфармацыя – www.etna.by
https://www.facebook.com/events/1698269430445375/