12.05.2014
Мова Нанова адкрылася ў Магілёве!
Выкладчыкам мясцовых курсаў стаў Юрась Каласоўскі.
Уступныя заняткі правялі заснавальнікі курсаў Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская. Нечакана, што на курсы прыехалі людзі нават з Оршы!
У далейшым курсы будуць адбывацца штосераду, сачыце за абвесткамі ў раскладзе.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Юрася Каласоўскага!