Федэрацыя футбола Беларусі і культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» абвяшчаюць творчы конкурс «Мова — Музыка — Футбол».
Любіш футбол, падтрымліваеш зборную, жадаеш новых перамог Белакрылым?
Любіш музыку, граеш на гітары, пішаш песні, спяваеш ці нават маеш уласны гурт?
Любіш мову і хочаш, каб яна гучала часцей і гучней, а песню па-беларуску заспяваў увесь стадыён?
Тады праект «Мова — Музыка — Футбол» для цябе!
Мы не абмяжоўваем удзельнікаў конкурсу ў музычных стылях і фаматах. Поўная свабода творчасці і праяўлення музычна-паэтычных талентаў. Усё, што аб’ядноўвае беларускую мову, беларускі футбол і беларускую музыку: спачатку збіраем, затым слухаем і спяваем разам!
Праект доўжыцца да вясны 2017 году і складзецца з шасці этапаў.
Падрабязней тут: http://artsiadziba.by/articles/2016/10/20/movamuzfoot/