“Карты Лапіных” – гэта наш першы гістарычны праект па аднаўленню ігральных карт, што вырабляліся на гарадзенскай фабрыцы ў 20-40-х гадах мінулага стагоддзя і былі шырока папулярныя па ўсёй Еўропе. Мы ўзяліся аднавіць калісьці вядомыя карты для таго, каб кожны мог адчуць у сваіх руках сапраўдную беларускую гісторыю.
За аснову былі ўзяты дадзеныя з архіваў, гістарычныя даведкі, а таксама фрагменты знойдзеных два гады таму картаў у будынку былой фабрыкі. Кожная ігральная карта калоды Лапіных адмалявана мастаком з фрагментаў арыгіналаў пад кантролем гісторыкаў, а на кашулі і каробцы намаляваны сапраўдныя эмблемы і штампы сям’і Лапіных. У каралях калоды вы зможаце пазнаць выявы Казіміра Вялікага, Стэфана Баторыя, Жыгімонта Аўгуста, Яна Сабескага.
Карты Лапіных – не проста гульня, а цікавы і прэстыжны сувенір для беларуса і з Беларусі.
Ужо зараз вы можаце першымі атрымаць асобнікі картаў, падтрымаўшы выхад праекта на пляцоўцы талака https://www.talaka.by/projects/2019/overview
А сачыць за развіццём праекту можна ў сацыяльных сетках
УКантакце https://vk.com/kartylapiny
Фэйсбук https://www.facebook.com/groups/1648108081888645/
Таксама падпісвайцеся на наш інстаграм https://www.instagram.com/a4games_grodno/
З павагай, творчае згуртаванне А-чатыры.