19.05.2016
Гомельскія курсы “Мова Нанова” ўдзельнічаюць у Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”
Мова Нанова Гомель далучаецца да святкавання ў філіяле Веткаўскага музея.
Прыходзьце самі і прыводзьце сваіх сяброў ды сваякоў! Акрамя традыцыйных моўных заняткаў, вы зможаце наведаць іншыя цікавыя пляцоўкі, арганізаваныя філіялам Веткаўскага музея:
- дзіцячую пляцоўку з гульнямі ды забавамі
- музейныя выставы
- майстар-класы
- этнакавярню з квасам ды духмянай выпечкай
- этнапаказ традыцыйнага і калятрадыцыйнага адзення
Таксама вас чакае канцэртная праграма з удзелам гуртоў “Стаўбунскія вячоркі”, “Ягорава гара”, “Біфолк”, “Рэха зямлі”.
Пачатак імпрэзы 21 траўня а 20:30.