Курсы стартавалі ў яшчэ адным беларускім горадзе!
У суботу, 15 сакавіка, Мова Нанова стартавала ў Баранавічах. Заняткі будуць праходзіць у памяшканні грамадскай экалагічнай арганізацыі “Неруш” (Паўлава, 12).
Баранавіцкія курсы ініцыявала Юлія Траццяк, яна ж і будзе праводзіць заняткі.
Першыя заняткі правялі выкладнікі менскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Слухачоў сабралася 30 чалавек. Заняткі прайшлі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Якраз у гэты дзень на Беларусь абрынуўся чарговы “хаўер”, таму святло ў памяшканні вырубілася перад самым пачаткам. Аднак на шляху да беларускай мовы гэта не магло стаць перашкодаю! Мова — святло, якое дало нам дарогу нават у прыцемках!
Наступныя заняткі “Мовы нановы — Баранавічы” адбудуцца 22 сакавіка (субота), а 19.00 па тым жа адрасе — Паўлава, 12.
Запрашаем на суполку баранавіцкіх курсаў
Відэа з першых баранавіцкіх заняткаў: