24 лютага Рыгор Барадулін адсвяткаваў свой 79-ы дзень народзінаў, а 2 сакавіка яго не стала.
Кнігу “У неба пехатою” склалі вершы апошніх трох год. Заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 года — літаральна за пару дзён да сыходу…
“У неба пехатою” — так называецца верш Рыгора Барадуліна, напісаны за тры месяцы да смерці.
Кнігу аператыўна склаў і падрыхтаваў літаратуразнаўца і сябар Рыгора Барадуліна Сяргей Шапран. Вокладка — Змітра Гупянца.
Кніга выходзіць у выдавецтве “Медыял” пры падтрымцы стваральніка Музея беларускай шляхты ў маёнтку Падароск Паўла Бераговіча.
Выданне мае 240 старонак, у тым ліку 16 старонак з апошнімі здымкамі ды апошнімі рукапісамі народнага паэта, а таксама поўны тэкст інтэрв’ю, якое Рыгор Барадулін даў Сяргею Шапрану напярэдадні свайго апошняга дня народзінаў.
Выхад кнігі чакаецца да 10 красавіка — саракавін па Рыгору Барадуліну.
Замовіць кнігу можна ўжо цяпер. У Менску яе можна будзе атрымаць асабіста, па Беларусі кніга высылаецца поштаю.
Для замовы дашліце на адрас labadzenka@gmail.com наступныя звесткі:
1. Імя, імя па бацьку, прозвішча
2. электронны адрас
3. хатні адрас з індэксам (МЕНСКА ГЭТА НЕ ТЫЧЫЦЦА)
4. мабільнік (на ўсялякі выпадак)
5. колькасць асобнікаў
У тэме ліста, калі ласка, пазначце “Барадулін”
ніжэй — старонкі з кнігі
PS нагадваем, што яшчэ ёсьць мажлівасьць набыць апошнюю прыжыцьцёвую кнігу Рыгора Барадуліна “Лепей”. у камплект уваходзяць: кніга рукапісаў, аўдыёкніга, набор фотаздымкаў
PPS нагадваем, што ў красавіку выходзіць унікальнае непадцэнзурнае выданьне аповесьці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”. падпісацца можна ТУТ