16.09.2015
«Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» запрашае студэнтаў далучыцца да адукацыйнай праграмы “Акадэмія студэнцкага лідэрства”
«Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» запрашае актыўных студэнтаў 1-3 курсаў далучыцца да адукацыйнай праграмы “Акадэмія студэнцкага лідэрства”, якія неабыякавыя да студэнцкіх праблемах і хацелі б іх вырашаць.
Падчас навучання ўдзельнікі атрымаюць:
— Веды аб студэнцкіх рухах ў свеце і Беларусі, адукацыйных сістэмах у розных краінах;
— Навыкі практычнага лідэрства: праца з камандай, тайм-менеджмент, перамовы, публічныя выступленні і зносіны з журналістамі;
— Магчымасць абмену вопытам і знаёмства з лідэрамі еўрапейскіх студэнцкіх арганізацый;
— Падтрымку ў реалізацыі ўласных ідэй.
У межах праграмы можна выбраць адзін з чатырох накірункаў навучання: абарона правоў студэнтаў, павышэнне якасці адукацыі, беларусізацыя вышэйшай адукацыі, студэнцкія СМІ; альбо прапанаваць свою ўласную ідэю.
Навучанне будзе праходзіць у форме інтэрактыўных семінараў (праца ў групах, мадэляванне, ролевыя гульні, прагляд фільмаў і г.д.).
Агульны тэрмін навучання — з кастрычніка па снежань 2015. На працягу гэтага часу пройдзе тры семінары, удзел у кожным з’яўляецца абавязковым.
У ролі трэнераў выступяць вядомыя еўрапейскія і беларуcкія эксперты ў галіне вышэйшай адукацыі, правоў студэнтаў і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў.
Уводныя семінары пройдуць у Мінску (27 і 28 верасня), Гродна (30 сенбяря) і Гомелі (2 кастрычніка). Прыём заявак сканчаецца за два дні да кожнага з семінараў.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся +375 29 858 97 03 (Зміцер), BelStudAcademy@ gmail.com.
Запоўніць анкету можна ТУТ