27.05.2015
АНОНС! Мова Нанова Дзеткам — 31.05 — ВЫПУСКНЫ!
Вось і скончыўся наш навучыльны год… За гэтыя 31 заняткі мы шмат чаго вывучылі, пабачылі і даведаліся — зрабілі вялікі крок у вывучэнні сваёй мовы. І цяпер самы час адсвяткаваць нашы поспехі разам у шумнай і вясёлай кампаніі!
Запрашаем УСІХ а 10:30 на наш ВЫПУСКНЫ! Побач з вамі і для вас выступяць рэжысёр Валер Мазынскі ды музыка Андрусь Такінданг!
31 траўня, Галерэя “Ў” (Незалежнасці, 37А, м. Плошча Перамогі), бясплатныя развівальна-забаўляльныя курсы беларускай мовы для дзяцей “Мова Нанова Дзеткам”!