24.02.2015
ВІДЭА 230 студэнтаў “Мовы Нанова” прачыталі “Малітву” Купалы
Запіс зроблены 23 лютага 2015 года ў Галерэі Ў у Менску.
Для групавога чытання быў абраны варыянт “Малітвы”, скампіляваны геніяльным песняром Уладзімірам Мулявіным.
“Прыпеў узяты з верша 1912 года «Мая малітва», а асноўны тэкст — з ранняга верша 1906 года пад той жа назвай. Прычым у прыпеве слова «загон» Мулявін замяніў на слова «народ», а ў адным з куплетаў замест Купалавага «распетаю душой» (расспяванай) спявае «распятаю». Мулявін мог сабе гэта дазволіць”, — адзначае партал tuzin.fm