Сябры!
Вітаем вас у службе бясплатных перакладаў курсаў “Мова Нанова” – “Хуткай моўнай дапамозе”!
Мы сабралі каманду прафесійных філолагаў-валанцёраў, якія досыць аператыўна (сёння на заўтра) выканаюць для вас пераклады з рускай, а пры патрэбе – і з некаторых іншых моваў.
Крытэр у нас адзін – пераклад мусіць выкарыстоўвацца ў публічнай сферы: сайты, шыльды, афішы, складнікі на таварах, цэтлікі ў крамах, меню ў рэстарацыях, рэклама і г.д. Рашэнне – перакладаць ці не – мы прымаем супольна камандаю “Мова Нанова” і пасля даем абгрунтаваны адказ.
То бок, са школьнымі сачыненнямі і ўніверсітэцкімі курсавымі дапамагаць не будзем
Абмежаванне па колькасці знакаў – 5000. Але ў асобных выпадках, калі пераклад напраўду грамадска значны, будзем рабіць выключэнні.
Ніякіх умоваў мы не ставім, але маем 2 просьбы да ўсіх, хто скарыстаецца нашым сервісам: 1. парэкламаваць яго ў сацсетках, ці дзе яшчэ 2. напісаць нам водгук, ці спадабалася вам.
Распаўсюджвайце гэтую інфармацыю між знаёмых, фірмаў і кампаній!
Зрабіць крок у бок беларускай мовы стала яшчэ прасцей!
Каб звярнуцца па дапамогу, проста запоўніце наступную форму. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на мэйл movananova@gmail.com
НАШЫЯ ПРАЦЫ: