30.03.2015
Як адкрыць курсы ў сваім горадзе
Каб адкрыць курсы “Мова Нанова” ў сваім горадзе, трэба 2 галоўныя чыннікі:
– памяшканне
– выкладнікі (калі два – то адзін абавязкова філолаг, калі адзін – то, ясная справа, філолаг :))
І, зразумела, каб былі слухачы
Установа “Мова Нанова” мае права дзейнічаць па ўсёй Беларусі, адкрываць курсы ў любым горадзе.
Для таго, каб аформіць правядзенне курсаў афіцыйна і згодна з законам, трэба звярнуцца на электронны адрас movananova.by@gmail.com
Дзейныя выкладнікі-валанцёры курсаў з ахвотай прыедуць да вас, дапамогуць парадамі і матэрыяламі, падзеляцца досведам.
Пашырайма беларускую мову разам!