Віцебск з самага глыбокага сярэднявечча меў моцныя абарончыя ўмацаванні, як і належала багатаму гораду на беразе Дзвіны вялікага гандлёвага шляху.
Пазней, з XVI ст., разбудова і ўмацаванне віцебскіх замкаў сталаcя жыццёва важнаю справаю з нагоды блізкага суседства агрэсіўнае Маскоўскае дзяржавы. Як сёння выглядаюць тры даўнія віцебскія замкі? Што ад іх засталося? Наколькі яны вывучаныя і што пра іх ведаюць самыя віцябляне?
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!