Зноў Рэч Паспалітая абірае новага караля і вялікага князя. І зноў большасць магнацкіх галасоў аддаецца кандыдатуры са свайго асяроддзя. І зноў – гэта быш не Радзівіл, не Сапега, не Любамірскі, Патоцкі альбо Пац. Выбар быў зроблены на карысць нашчадка заможнай шляхты.
Асоба Яна Сабескага была добра вядомая ў Рэчы Паспалітай. Ён належаў да старажытнага роду герба “Яніна”, але не надта вядомага і не надта багатага. Ягоныя продкі яго вызначыліся падчас Лівонскай вайны. Ды й сам Ян Сабескі ўпэўнена трымаў у руцэ зброю – ён не раз вызначаўся ў бітвах са шведамі, маскоўцамі, украінскімі казакамі.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!