Праграма прысвечаная лінгвістычным пытанням, найперш, натуральна, БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. «Моўнік» зацікавіць і тых, хто хацеў бы палепшыць свае веды ў роднай мове, і тых, каго не пакідаюць абыякавым розныя аспекты гісторыі ды сучаснасці беларускае лінгвістычнае думкі.
Як мы звяртаемся адно да аднаго? Звычайна праз Вы. Але ці прыродная гэтая форма для беларусаў? Госця праграмы, даследніца старабеларускага пісьменства, знаёміць з узорамі моўнага этыкету нашых продкаў, якія выкарыстоўвалі самыя розныя формы звароту.
Госць/эксперт: Надзея Старавойтава
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!