Краіна: ЗША
Працягласць: 2:16:42
Рэжысёр: Фрэнк Дарабон
Акцёры: Цім Робінс, Морган Фрымэн, Боб Гантан, Уільям Сэдлер
Пра фільм: Эндзі Дзюфрэйн, малады таленавіты банкір, асуджаны за забойства сваёй жонкі ды ейнага каханка. Свае два пажыццёвыя зняволенні ён мае адбываць у турме Шаўшэнк. Турэмны свет жорсткі і бязлітасны: начальства турмы здзекуецца з вязняў пры дапамозе дысцыпліны і Бібліі, а вязні знушчаюцца адзін з аднога. Эндзі таксама дастаецца, але ён не пускае гэты свет жорсткасці ў сваю душу, у турме знаходзіць сябра — Рэда (Морґан Фрымэн). Рэд займаецца кантрабандаю неабходных для вязняў рэчаў — такі ў яго турэмны занятак. Эндзі ж, як былы банкір, ведае, як можна «адмываць» грошы, і ў гэтай справе працуе на начальніка турмы; у сваю чаргу, той дазваляе Эндзі збіраць турэмную бібліятэку і дапамагаць іншым вучыцца. Так праходзіць год за годам – звычайная турэмная руціна. Але як высвятляецца, у Эндзі ёсць невялікі сакрэт…
Фільм намінаваўся на прэмію Оскар па 7-мі катэгорыях. Згодна з рэйтынгам на IMDb з’яўляецца лепшым фільмам усіх часоў.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!