Краіна: Польшча
Працягласць: 01:40:00
Рэжысёр: Войцех Смажоўскі
Ролі выконваюць: Мар’ян Дзендзель, Тамара Арцюх, Бартломей Топа, Мацей Штур
Пра фільм: Фільм пачынаецца сцэнаю цырымоніі шлюбу дачкі мясцовага багатыра Веслава Войнара, Касі, і Януша. Для бацькі нявесты вяселле робіцца добраю нагодаю падкрэсліць сваю значнасць і пахваліцца заможнасцю. У якасці шлюбнага падарунку ён дорыць маладым прыгнаны з Нямеччыны аўтамабіль. Дзеянне фільму няўхільна набліжаецца да катастрофы. І хоць Войнар не шкадуе сродкаў, абы толькі не нарабіць сораму сям’і і давесці вяселле да канца, у выніку траціць усё – жонку, дачку, грошы. Рэжысёр высмейвае польскі менталітэт, найперш – імкненне пусціць пыл у вочы: няшмат змянілася з часоў стварэння вядомай аднайменнай п’есы Станіслава Выспяньскага.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!