13.03.2020
Выпуск 200. Вольга Севярынец
https://belsat.eu/programs/yak-volga-sevyarynets-paznayomilasya-z-buduchym-muzham/
Гераіня наступнага выдання праграмы «Мова нанова» – Вольга Севярынец, заснавальніца беларускай хрысціянскай інтэрнэт-крамы kroplia.by.
Вольга распавядзе пра гісторыю знаёмства з будучым мужам, ролю беларускай мовы ў сям’і, хрысціянскі сувеніры, зробленыя ў Беларусі і па-беларуску, а таксама пра наватвор «падзейнік».
У граматычнай частцы пагаворым пра выпадкі чаргавання галосных о і ы ў словах кшталту «бровы» – «брыво», «кроў» – «крывавы», «гром» – «грымець». Вядоўцы перадачы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.