Глядзець тут: https://belsat.eu/programs/abarona-belaruskaj-movy/
Што рабіць, калі нават у беларускамоўнай гімназіі беларускай мове не знайшлося належнага месца? Як не апусціць рукі і здолець адстаяць сваё права на мову? І чаму наш герой называе сябе не Генадзем ці Генам, а Гэнікам? Пра гэта вядоўцам перадачы «Мова Нанова» Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку адкажа змагар за беларускамоўную адукацыю, вядомы скульптар, аўтар помніка генералу Касцюшку Гэнік Лойка.
Мова – рус. язык
Маўленне – рус. речь
Размаўляць, гутарыць – рус. разговаривать
Стасавацца = камунікаваць
Карыстацца – рус. пользоваться
Ужываць – рус. употреблять
Асабісты прыклад – рус. личный пример
Грамадскае абмеркаванне – рус. общественное обсуждение
Выкладаць – рус. преподавать; выкладчык – рус. преподаватель
Настаўнік – рус. учитель
Вывучаць – рус. изучать
Абараняць – рус. защищать
Захоўваць – рус. сохранять
Падтрымліваць – рус. поддерживать
Клапаціцца – рус. заботиться
Уплываць – рус. влиять
Спрыяць – рус. способствовать
Прасоўваць – рус. продвигать
Распаўсюджваць – рус. распространять
Абражаць – рус. оскорблять
Перашкаджаць – рус. мешать
Адмаўляцца – рус. отказываться
Знікаць – рус. исчезать
Забараняць – рус. запрещать
Патрабаваць – рус. требовать
Скардзіцца – рус. жаловаться
Змаганне – рус. борьба
Паважаць, шанаваць – рус. уважать
Ганарыцца – рус. гордиться
Усведамляць – рус. осознавать
Свядомы – рус. сознательный
Гадаваць – рус. растить
Натхняць – рус. вдохновлять
Апірышча – рус. опора
Шлях – рус. путь