“Трэцяя ракета”, “Мёртвым не баліць”, “Сотнікаў”, “Знак бяды”, “Кар’ер”, “Аблава”, “Пакахай мяне, салдацік”, “Ваўчыная яма”, “Жоўценькі пясочак”, “Балота”… Васіль Быкаў увесь час хацеў паказаць праўду — праўду вайны, праўду паводзінаў чалавека на вайне. Яго героі перад тварам смерці думаюць пра сваё жыццё, бачачы ўвесь абсурд ягонага сканчэння, і шукаюць адказ на пытанне “чаму?”.
Пятрок і Сцепаніда са “Знака бяды”, якія абараняюць сваю годнасць; і Сушчэня з аповесці “У тумане”, якога абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі; і героі нашага часу ў аповесці “Ваўчыная яма” — салдат-дызерцір і біч, якія паміраюць у чарнобыльскім лесе… У кожным творы Васіля Быкава — асобная жыццёвая гісторыя, чалавек у крытычных умовах перад складаным маральным выбарам, сам-насам з сабой, перад тварам смерці.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!