У 23-хвіліннай стужцы — даўжэзная чарга на развітанне з Быкавым, жалобнае бел-чырвона-белае шэсце па праспекце Скарыны. А за кадрам — “Магутны Божа” і голас самаго пісьменніка: Быкаў разважае пра свабоду чалавека і народу, пра нацыянальнае.
— Чалавек, як і кожная жывая істота ад Бога, нараджаецца свабодным.
Свабодная нацыя і свабоднае грамадства, канешне, ніколі не адмовяцца ад свабоды.
У гэты час адбываюцца катастрафічныя працэсы, агулам — знікненне народа.
І ўрэшце Беларусь пойдзе па сваім гістарычным шляху, як усе, толькі страціўшы на гэтым шляху можа пяць, можа дзесяць, а можа і сто гадоў.
Трэба запасціся цярпеннем. І за кожнай няўдалай спробай бачыць наступную, і зьбіраць для яе сілы.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!