У аснове сюжэта гэтага быкаўскага твора – эпізод узяцця вышыні ротай савецкіх салдат. У сапраўднай пастцы аказваецца галоўны герой, камандзір узвода, малады лейтэнант Клімчанка, які трапляе ў палон да немцаў. У часе допыту вораг прапануе яму звярнуцца па дынаміку да салдат свайго ўзвода з заклікам добраахвотна здацца немцам, за што камандзіру будзе даравана жыццё. Лейтэнант адмаўляецца ад такой ганебнай прапановы. Наступны ўчынак нямецкага афіцэра яшчэ больш вераломны: зварот да салдат ад імя Клімчанкі ўсё роўна гучыць па дынаміку, а жорстка збітага лейтэнанта нечакана для яго самога адпускаюць да сваіх. Такім чынам, невінаваты камандзір вяртаецца ў сваю роту ў статусе здрадніка.
Шаноўныя сябры! Усе аўдыё рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага аўдыё парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com