22 чэрвеня — чарговая гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай… Дагэтуль мы прадстаўлялі кіначасопісы “Савецкая Беларусь”, якія расказвалі пра тое, як і чым жыла краіна пад радавай акупацыяй за лічаныя тыдні да акупацыі нямецкай. Сёння мы пагадзілі паказаць першы кіначасопіс ваеннага часу…
Як аказалася, у архіве кінафотадакументаў ён датуецца толькі вераснем 1942-га: немцы рвуцца да Сталінграду, працягваюцца баі на маскоўскім напрамку, цалкам акупавана Беларусь…
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!