З Напалеонам і ягонай вялікай арміяй нашыя продкі звязвалі многія спадзяванні: мяшчане і шляхта верылі ў аднаўленне дзяржаўнасці і незалежнасці, простыя сяляне спадзяваліся на адмену паншчыны. Аднак вельмі хутка стала зразумела, што перспектыва вымалёўвваецца далёка не такая прывабная, як чакалася. Спусташэнні, што прынесла Вайна 1812 года, былі вялізнымі: за час наступлення французаў на нашых землях адбылося каля пятнаццаці значных бітваў, на месца расейскага войска прыйшло французскае, якое таксама імкнулася забяспечыць сябе харчаваннем за кошт маёмасці простых вяскоўцаў. Паўсюднае марадзёрства заходніх жаўнераў выклікала ў нашых сялянаў зацятую варожасць.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!