Краіна: Польшча
Рэжысёр: Яцэк Борцух
У ралях: Матэўш Касцюкевіч, Ольга Фрыч, Якуб Гершал , Анджэй Хыра, Анна Радван
Працягласць: 01:30:59
Пра фільм: Польскае прымор’е падчас ваеннага стану. Сын афіцэра марскога флоту Янэк разам са сваім братам Сташэкам і двума хлопцамі арганізоўваюць панк-гурт. Яны аддаюць усе сілы рэпетыцыям, каб трапіць на рок-фестываль у Кашаліне. Між Янэкам і Басяю, дзяўчынаю з ягонае школы, успыхвае каханне. Аднак няпроста сыну афіцэра сустракацца з дачкою дысідэнта. Ваенны стан выяўляе абсурднасць сітуацыі, пры якой грамадзяне той самай краіны вымушаныя варожа ставіцца адзін да аднаго. Асабліва востра гэта адчувае моладзь. Кульмінацыяй сюжэту становіцца канцэрт панк-гурта Янэка на школьным балі.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!