Краіна: Вялікая Брытанія
Год: 2005
Рэжысёр: Дэйв Мур
У ролях: Джаэлі Рычардсан, Дэвід Уэстхад, Ліза Кэй, Хелена Мічал, Стывен Кэмбал Мур, Саймон Хэпворф
Апісанне: Гісторыя кахання, якая ўзрушыла Аб’яднанае Каралеўства і ўвесь свет. Старэйшы сын караля Геарга V, 40-гадовы Эдвард, напачатку 1930-х гадоў знаёміцца з выдатнай Уоліс Сімпсан. Іх узаемны запал жарсці прыводзіць у жах каралеўскае асяроддзе, бо Уоліс замужам, да таго ж другасна. Пасля с мерці бацькі Эдвард павінен стаць каралём. Паводле законаў, ён ня можа пабрацца шлюбам з Уоліс, якая зноў развялася. Эдвард з абурэннем адмаўляе прапанаваныя прэм’ер-міністрам Стэнлі Болдуінам варыянты, і прымае мужнае рашэнне.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!