Краіна: Саудаўская Аравія
Год: 2012
Жанр: драма
Працягласць: 01:37:13
Рэжысёр: Хайфаа аль — Мансур
У галоўных ролях: Ўаад Мухамэд, Рыйм Абдула
Апісанне: Школьніца Уаджда жыве з бацькамі ў эр-Рыядзе і, паводле строгіх уяўленняў арабскага грамадства, паводзіцца хутчэй як хлопчык. Аднаго дня ў яе зяўляецца мара: набыць ровар, як у ейнага сябра Абдулы. Але лішніх грошай сям’я не мае, да таго ж маці кажа, што калі дзяўчынка будзе ездзіць на ровары, у яе не будзе дзяцей. Тады Ўаджда прыдумляе спосаб зарабіць патрэбную суму — перамагчы ў школьным конкурсе на найлепшае веданне першых пяці сураў Карану.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!