Што такое барацінка і колькі яна каштуе сёння? Чым адрозніваецца аверс ад рэверса? Дзе ў Беларусі білі грошы? Госць праграмы «Мова нанова» — нумізмат Зміцер Гулецкі.
Грошы — спецыфічны тавар (рэч), які з’яўляецца ўніверсальным эквівалентам кошту іншых тавараў.
Манеты і папяровыя грошы, грашовыя адзінкі.
Дробныя манеты, драбяза (рас. мелочь).
Банкнота/ банкнот, купюра.
Нумізматыка – вывуэнне і калекцыянаванне манет.
Баністыка – вывучэнне і калекцыянаванне папяровых грошай.
Грашовыя адзінкі: срэбны пруток (ізрой), пражскі грош, грош, пенязь (абол), шэлег (шэляг), траяк, талер, барацінка, грыўня, рубель.
Аверс – галоўны бок манеты (медаля) з выявай кіраўніка дзяржавы, герба, эмблемы, назвы краіны і г.д.
Рэверс – адваротны бок манеты (медаля) звычайна з наміналам манеты.
Безнаяўныя грошы, безнаяўны разлік.
Банкамат, здымаць грошы ў банкамаце.
Банкаўская картка.
Разліковы рахунак – рас. расчетный счет.
Гатоўка = наяўныя грошы.
Эмісія – выпуск у абыходжанне грашовых знакаў.
Эмітэнт – краіна ці юрыдычная асоба, якая выпускае грошы.
Манетны двор (у ВКЛ – мынца).
Біццё манет – рас. чеканка.
Пруф – найвышэйшая якасць біцця манет.
Дэнамінацыя – змена намінальнай вартасці грашовых знакаў (“прыбіранне нулёў”).
Пазычаць – рас. одолжить.
Мець запазычанасць – рас. иметь задолженность.
Міжнародная валюта, абмен валюты (валют).
Долар (разм. даляр), еўра.
Рахаваць – рас. считать, подсчитывать.
Пералічваць – рас. пересчитывать, переводить деньги.
Разлічвацца – рас. рассчитываться.
Ашчаджаць = эканоміць грошы, ашчадная каса.
Падрабляць – рас. подделывать.
Ступені абароны ад падробкі – рас. степени защиты от подделки.
Танна (рас. дешево), затанна
Дорага, задорага.
Рэшта– рас. сдача.
Зніжка = скідка.
Цана.
Кошт, вартасць – рас. стоимость.
Каштаваць – рас. стоить.
Набываць, купляць, прадаваць.