Рэжысёр: Франсіс Вэбэр
У ралях: П’ер Рышар, Жэрар Дэпард’е
Год: 1983
Краіна: Францыя
Працягласць: 01:27:15
Пра фільм: На пошукі свайго 16-гадовага сына Трыстана, які ўцёк з дому, Крысціна Мартэн накіроўвае двух сяброў свае бурлівае маладосці – нахрапістага журналіста Жана Люка і вечна дэпрэсіўнага настаўніка Франсуа Піннёна.
Кожны з іх уважае ўцекача Трыстана за свайго сына, ня ведаючы, што насамрэч ягоны татуля – трэці сябрук, Поль. А Трыстан не падазрае, якая плынь бацькоўскае любові толькі і чакае, каб абрынуцца на яго. Пакуль што ён вандруе па поўдні Францыі са сваёй выпадковаю знаёмаю…
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!