Храмы горада Сянно
Людзі тут пасяліліся вельмі даўно, аб чым сведчаць старажытныя курганы на ўскрайку горада і старажытнае гарадзішча, якое адкрыў ў XIX стагоддзі вядомы археолаг і фалькларыст Еўдакім Раманаў. Раскопкі, праведзеныя на гэтым гарадзішчы, даказалі, што людзі пасяліліся тут яшчэ ў “жалезным” веку, то бок напрыканцы VII стагоддзя да н.э. Першая ўзгадка горада Сянно ў летапісах датуецца 1534 годам у сувязі з правядзеннем баявых дзеянняў з Маскоўскай імперыяй.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!