Краіна: Балгарыя–Турцыя
Рэжысёр: Радаслаў Спасаў
У ралях: Валеры Ёрданаў, Весэла Казакава, Нэджат Ішлер, Іцхак Фінцы
Працягласць: 01:45:50
Пра фільм: Гісторыя немагчымага кахання паміж турчанкаю-мусульманкаю Айтэн і балгарскім хлопцам Іванам – наіўным і рамантычным вайскоўцам, які не на сваю волю трапляе ў вір гэтак званага «адраджэння» балгарскіх туркаў – прымусовай асіміляцыі мусульманскага насельніцтва, змены імёнаў і знішчэння гістарычнай памяці. Менавіта Іван апынаецца за стырном бронетранспарцёра, пад коламі якога гіне дачка Айтэн. Праз гэтае здарэнне абодва трапляюць у псіхіятрычную лякарню, дзе і сустракаюцца другі раз. Іван перакананы, што лёс прывёў іх адно да аднаго, і пастанаўляе пасяліцца ў роднай вёсцы Айтэн ды заслужыць ейнае каханне.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!