Рэліз ад Vuraj атрымаўся хоць і кампактным, але адразу з двумя цікавымі асаблівасцямі. У яго ўвайшлі тры песні – «Шэсць загадок», «Гаю» і «Шчодры вэчор». Разам з трыма студыйнымі кампазіцыямі Vuraj упершыню змясціў першакрыніцы – аўтэнтычныя спевы бабуль з Заходняга Палесся. Яны натхнілі музыкаў на стварэнне альбому і яны ж ляглі ў аснову аўтарскіх трэкаў.
«Кожная песня для нас што цэлы Сусвет са сваей атмасфэрай, гісторыяй і сакральным кодам. Ты стараешся яе зразумець, адчуць і, як вынік, пераасэнсаваць», – кажа фронтмэн гурта Сяржук Доўгушаў.
Другая асаблівасць тычыцца ўжо саўнду гурта, які стаў яшчэ больш адметным з прыходам у калектыў таленавітага баяніста Аляксандра Ясінскага (BosaeSonca, The Unlimited Trio). «Гэта новы этап у развіцці нашага гурта!», – заяўляе ў сувязі з гэтым лідар Vuraj.
Vuraj:
Cяржук Доўгушаў — вакал, сапілка
Аляксандар Ясінскі — баян
Вольга Палякова — флейта
Эрык Арлоў-Шымкус — кантрабас
Наста Папова — скрыпка
Даніла Залескі — бубны
запіс і мастэрынг — Андрэй Багданаў
дызайн вокладкі — Аляксей Кульбіцкі
Шаноўныя сябры! Усе аўдыё рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага аўдыё парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com