Краіна: Польшча
Рэжысёр: Мірослаў Граноўскі
У ролях: Юлья Петруха, Маґдалена Шэйбаль
Пра фільм: Бландзінцы Сыльвіі Кубус крыху больш за 25. Паводле адукацыі яна ветэрынар. Дынамічная, прыгожая, цёплая і шчырая дзяўчына на першы погляд падаецца крыху наіўнаю і даверліваю, хоць насамрэч Сыльвія рашучая і настойлівая. Яна жыве з перакананнем, што ў людзях больш добрага, чымся дрэннага, а ў жыцці кіруецца простым і ўніверсальным крэда: «Быць не абы-кім, рабіць не абы-што і не абы-дзе». Уцёкшы з Варшавы, Сыльвія знаходзіць у вёсцы Маякі значна больш, як толькі адпачынак ад гарадскога жыцця. Гісторыя пошуку самой сябе – драматычная вось, вакол якой і разгортваюцца падзеі серыялу.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!