Краіна: Польшча
Рэжысёр: Ежы Каваляровіч
Ролі выконваюць: Магдалена Мельцаж, Павел Дэлонг, Багуслаў Лінда, Ежы Трэля
Пра фільм: Экранізацыя раману Нобелеўскага лаўрэата Гэнрыка Сянкевіча. 60-ыя гады новай эры. Рымская імперыя распасціраецца ад Паўночнай Афрыкі, праз краіны Міжземнамор’я ажно да Брытаніі. Паўночную мяжу вызначаюць рэкі Дунай і Рэйн. А за ёй – ваяўнічае племя лігаў, князь якога аддаў рымлянам сваю дачку ў якасці зарукі, што не парушыць межаў імперыі. У Рыме пануе жорсткі і разбэшчаны імператар Нэрон. Да прыдворнага эстэта і сябра імператара, Пэтроніюса, прыходзіць пляменнік, Вініцыюс. Ён шукае спосабу, як здабыць сваю каханую, князёўну Ліґію. Дзяўчыну прывозяць у імператарскі палац. Ліґія даведваецца, што Нэрон абяцаў яе Вініцыю, і з дапамогаю сяброў уцякае.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!