23.08.2016
Селеста Хэдлі : 10 шляхоў стаць лепшым суразмоўцам
Калі па родзе заняткаў вам неабходна ўмець размаўляць з людзьмі, вы даведваецеся шмат пра тое, як весці размову, і пра тое, што многія з нас рабіць гэтага не ўмеюць. Цягам многіх гадоў Селеста Хэдлі працуе вядучай эфіру на радыё і добра ведае складнікі выдатнай гутаркі: шчырасць, сцісласць, яснасць і ўменне слухаць. У гэтым выступе яна дзеліцца дзесяццю правіламі, якія дапамогуць вам стаць выдатнымі суразмоўцамі. “Ідзіце і размаўляйце з людзьмі, слухайце іх, — кажа яна. — І самае галоўнае — будзьце гатовыя здзіўляцца”.
Пераклад: Ганна Карней
Рэдактар: Ганна Барадзіна
Інфармацыя ўзята з сайта www.ted.com