Пад Мінскам, сярод лесу, з’явіўся малады пародзісты сабака. З трыма лапамі. І адна з ацалелых лап знявечаная. Інваліда, відаць, выкінулі гаспадары якога з бліжэйшых элітных лецішчаў, дзе жывуць чыноўнікі ды афіцэры. Непадалёк – дом ветэранаў і аўтобусны прыпынак, адкуль ветэраны ездзяць у сталіцу або на базар. Насельнікі дому пачалі падкормліваць сабаку, хаця да сябе не ўзялі: не дазваляе рэжым. Штодня а сёмай раніцы да сабакі прыходзіць ветэран Пётр Равуцкі, каб накарміць і прылашчыць, а жывёліна прызнае яго за свайго гаспадара.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!