Радаўніца па беларускім народным календары – вясновы дзень памінання продкаў. Увесну, на пачатку земляробскага году, жывыя прасілі ў нябожчыкаў здароўя, дапамогі, шчодрага ўраджаю. Напярэдадні Радаўніцы або ў той жа дзень магілы блізкіх старанна прыбіраліся. Памінанне памерлых працягвалася за сямейнай вячэрай. А паводле хрысціянскай традыцыі Радаўніца – Вялікадзень для нябожчыкаў. Жывыя падзяляюць радасць Хрыстова ўваскрасення з памерлымі.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!