Краіна: Польшча
Рэжысёр: Сільвестр Хэнціньскі
У ралях: Збігнеў Замахоўскі, Кінга Прайс
Працягласць: 00:57:02
Пра фільм: Напярэдадні чарговай гадавіны Варшаўскай бітвы 1920 году, у выніку якой Польшча абаранілася ад Чырвонай Арміі, мясцовыя ўлады рыхтуюцца да адкрыцця мемарыяльнай табліцы у памяць пра вызваленне вёскі ад бальшавікоў. Мясцовы крамнік Мар’ян хоча, каб табліцу адкрыў ягоны цесць. Аднак больш за ўсё ён марыць атрымаць ліцэнзію на продаж алкаголю… Фільм Хэнціньскага – гэта павучальная гісторыя пра тое, што варта спазнаваць мінуўшчыну праз жывых сведкаў падзей; тады не трэба будзе выдумляць «цікавых эпізодаў», каб упрыгожыць біяграфію дзядулі.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!