Адзін з найлепш захаваных замкаў Беларусі сёння пераўтварылі ў прэстыжны музей і турыстычны цэнтр. Даследнікі не перастаюць ім цікавіцца, і адкрыцці, у тым ліку археалагічныя, здараюцца да сёння.
Амаль адразу пасля ўзвядзення муроў замак страціў абарончае значэнне, бо цагляныя ці каменныя сцены ў XVI ст. ужо не маглі абараніць перад новай абложнай артылерыяй, і гаспадару давялося ствараць другі абарончы пас з земляных валоў ды бастыёнаў. Як археолагі змаглі рэканструяваць палацавыя кафляныя печы з трэцяга паверху? Што адкапалі ў яме – сметніцы XVII ст.? Што знайшлі каля замку апошнімі гадамі?
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!