Фільм распавядае пра традыцыі святкавання на Беларусі.
Святы і абрады здаўна прымяркоўваліся да пэўных каляндарных дат. У іх прасочваюцца напластаванні розных эпох – ад самых архаічных да Новага часу. Сляды найстаражытнейшых культаў, якія звязаны з шанаваннем сонца, расліннасці, продкаў, захоўваліся ў перажытачным выглядзе ў шэрагу ўсходнеславянскіх абрадаў ажно да XX ст. Каляндарная абраднасць нашых продкаў мела аграрна-магічны характар, таму што асноўнай яе функцыяй было забеспячэнне дабрабыту сялянскай сям’і, які залежаў у першую чаргу ад ураджаю.
У кожнага народа спрадвеку вёўся каляндар. З пакалення ў пакаленне ў ім перадаваліся веды, мудрасць, вопыт жыццёвых назіранняў. Такі каляндар мелі і продкі беларусаў. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, людзі трымалі ў памяці шматлікія парады і забароны. Сяляне ведалі, калі можна было брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!