08.01.2016
Маргарэт Хэфернан: Чаму трэба перастаць верыць у зорак на працы
Нярэдка арганізацыі працуюць па мадэлі “суперчыкенаў”, дзе цэняцца зорныя працаўнікі, якія працуюць лепш за іншых. Тым не менш, гэта не тое, што характарызуе найбольш паспяховыя каманды. Бізнэс-лідарка Маргарэт Хэфернан заўважыла, што менавіта сацыяльная згуртаванасць – падчас кава-паўзы, або калі адзін з калегаў просіць дапамогі ў іншага – прыводзіць з часам да выдатных вынікаў. Гэта радыкальны перагляд нашай матывацыі да найбольш эфектыўнай працы і якасцяў, важных для лідара. Бо Хэфернан падкрэслівае: “У кампаніяў няма ідэй. Яны ёсць толькі ў людзей.”
Пераклад: Ганна Барадзіна
Рэдактар: Артур Таццянін
Інфармацыя ўзята з сайта www.ted.com