Пачатковую адукацыю атрымаў у Гродзенскім езуіцкім калегіуме, там жа ўступіў у ордэн езуітаў, 2-гадовы навіцыят адбываў у Вільні. Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Слуцку, удасканальваў сваё веданне старагрэчаскай мовы. З 1751 пачаў выкладчыцкую дзейнасць, 3 гады выкладаў у пачатковых класах Полацкага, а пасля і Віленскага калегіума. Удасканальваў свае веды ў матэматыцы і класічных мовах у Пражскім універсітэце, які таксама апекавалі езуіты, таксама слухаў і лекцыі Стэлінга па астраноміі. Пасля вяртання выкладаў у Віленскай акадэміі грэчаскую мову і адначасова сам вывучаў тэалогію. У 1760 быў высвечаны на ксяндза, а ў студз. 1761, абараніўшы дысертацыю, стаў бакалаўрам тэалогіі. Улетку 1761 пасланы для далейшай вучобы за мяжу, вучыўся ў вядомых астраномаў Італіі, Францыі, дзе 2 гады практыкаваўся ў знакамітага марсельскага гідрографа і астранома ксяндза Э. Пезена і працаваў у абсерваторыі горада Авіньёна. Пасля вяртання ў Вільню ў 1764 М. Пачобут-Адляніцкі заняў кафедру матэматыкі і астраноміі, быў прызначаны дырэктарам абсерваторыі. Знаёмы з лепшымі падобнымі навуковымі ўстановамі ў Еўропе, імкнуўся зрабіць Віленскую абсерваторыю ўзорнай.
Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл movananova.by@gmail.com
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!